«Жано́чая ло́гіка 4» (руск.: Женская логика 4) — расійскідэтэктыўны фільм 2004 года, чацвёртая частка гісторыі пра Вольгу Пятроўну Туманаву[1][2]. Галоўную ролю ў фільме выканала Аліса Фрэйндліх.
Сюжэт
Прыватны дэтэктыў, ужо прызнаная раённым аддзяленнем міліцыі, пенсіянерка Вольга Пятроўна, ідзе ў цырульню, прыхапіўшы з сабой дэтэктыў з брутальнай назвай «Крывавае вяселле ката». Па дарозе яна сустракае сваю даўнюю прыяцельку Святлану, якая прыходзіла да сваіх знаёмых, але іх кватэра апынулася закрытай, што само па сабе дзіўна, бо яны дамовіліся аб сустрэчы. У рэшце рэшт, абедзве дамы, дзякуючы дапамозе суседзяў, трапляюць у гэтую кватэру, а там — два трупы…[3]