Жанна Юшканэ

Жанна Юшканэ
лат.: Žanna Juškāne
Род дзейнасці біятланіст
Дата нараджэння 5 кастрычніка 1989(1989-10-05) (35 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жанна Юшканэ (лат.: Žanna Juškāne; нар. 5 кастрычніка 1989 года, Рэзэкнэ) — латвійская біятланістка, удзельніца дзвюх Алімпійскіх гульняў.

Біяграфія

У спаборніцтвах Кубка свету дэбютавала ў снежні 2007 года на этапе ў Хохфільцэне ў складзе эстафеты. Першы асабісты старт на вышэйшым узроўні прыпаў на чэмпіянат свету 2008 года, дзе Юшканэ заняла ў спрынтарскай гонцы 93-е месца.

У 2010 годзе ўдзельнічала ў Алімпіядзе ў Ванкуверы. Там Жанна выступіла ў трох відах праграмы. Лепшым індывідуальным вынікам для яе было 79-е месца ў спрынтарскай гонцы. Такі ж вынік латвійская біятланістка паказала і на Алімпіядзе ў Сочы, дзе яна была адзінай прадстаўніцай сваёй краіны ў жаночай частцы біятлонных спаборніцтваў.

Адразу пасля Алімпіяды-2014 Юшканэ паказала свой лепшы вынік у кубку свету. У спрынтарскай гонцы, якая праходзіла ў фінскім Контыялахты, яна закрыла ўсе 10 мішэняў і стала 24-й, заваяваўшы першыя ачкі Кубка свету.

Крыніцы