Жан Ларэн
Жан Ларэн (фр.: Jean Lorrain), сапраўднае імя Поль Аляксандр Мартэн Дзюваль (фр.: Paul Alexandre Martin Duval; 9 жніўня 1855, Фекан, Нармандыя, Францыя — 30 чэрвеня 1906, Парыж, Францыя) — французскі пісьменнік, паэт-дэкадэнт, журналіст, драматург, дэндзі. Адна з яскравых постацяў французскай упадніцкай культуры і Пекнай эпохі[5].
Біяграфія
Нарадзіўся ў 1855 годзе ў Нармандыі[6]. У 1864—1869 навучаўся ў ліцэі ў Ванве[6]. З 1876 па 1878 навучаўся ва ўніверсітэце ў Парыжы на праве. У 1878 годзе кінуў навуку, каб прысвяціць сябе пісьму[6]. З 1880 года стала жыў у Парыжы і пачаў пісаць пад псеўданімам Жан Ларэн[7].
Жан Ларэн стварыў для сябе вобраз з падкрэсленым жаданнем выклікаць скандал. Часта апрануты ў гарсэт, нагрымаваны, пад уздзеяннем наркотыкаў, пераапрануты ў жаночую вопратку, ён зрабіў сваё жыццё творам мастацтва і правакацыяй. Ён дэманстраваў з фанфарамі сваю гомасексуальнасць і цягу да кірмашовых байцоў, не саромеючыся з'явіцца на балях у ружовай майцы і ў кальсонах з скуры пантэры[8].
У канцы XIX стагоддзя яго здароўе пагоршылася з-за наркаманіі, у прыватнасці з-за ўжывання эфіру, і пранцаў[9]. Апошнія гады свайго жыцця ён правёў з маці на Лазурным Беразе, у клімаце, больш спрыяльным для яго фізічнага стану[7].
Памёр 30 чэрвеня 1906 года ў Парыжы. 4 ліпеня 1906 года пахаваны ў Фекане[10].
Творчасць
Ж. Ларэн быў тыповым дэкадэнтам. Ягонаму пяру належаць шматлікія зборнікі вершаў, навел, п’ес і раманаў[10]. У 1882 годзе Жан Ларэн апублікаваў свой першы зборнік вершаў «Le Sang des Dieux» (Кроў багоў). Супрацоўнічаў з такімі часопісамі, як Le Chat noir і Le Décadent[11].
У 1884 годзе ён пачаў супрацоўнічаць з Le Courrier français, у якім апублікаваў серыю літаратурных партрэтаў, у тым ліку партрэт Рашыльды, што паклала пачатак сяброўству паміж двума аўтарамі[12]. У 1891 годзе зборнік навел «Sonyeuse» прынёс яму вялікі поспех[12]. З кастрычніка 1895 года ён супрацоўнічаў з часопісам Journal, дзе публікаваў сваю калонку «Pall-Mall Semaine», стаўшы адным з самых высокааплатных хранікёраў Парыжу[13]. У 1901 годзе апублікаваў свой галоўны твор «Спадар дэ Факác»[14].
Пасля смерці быў надоўга забыты, аднак у апошнія дзесяцігоддзі цікавасць да яго фігуры і кніг зноў узрасла ў Францыі і ў свеце[15].
Творы
Паэзія
- Le Sang des dieux (1882)
- La Forêt bleue (1882)
- Modernités (1885)
- Les Griseries (1887)
- L’Ombre ardente (1897)
- Poésie complète, Éditions du Sandre (2015)
Раманы
- Les Lépillier (1885 et 1908)
- Très russe (1886)
- Monsieur de Bougrelon (1897)
- La Dame turque (1898)
- Monsieur de Phocas (1901)
- Le Vice errant (1901)
- Les Noronsoff (1902)
- La Maison Philibert (1904)
- Heures de villes d’eaux: Madame Monpalou (1906)
- Ellen (1906)
- Le Tréteau (1906)
- L’Aryenne (1907)
- Maison pour dames (1908)
- Hélie, garçon d’hôtel (1908)
- L’Homme de joie, разам з Дэльфі-Фабрысам, Albin Michel, 1919.
Навелы і казкі
- Sonyeuse (1891, 1993)
- Buveurs d'âmes (1893)
- Contes d’un buveur d’éther (1895)
- Un démoniaque (1895)
- La Princesse sous verre (1896)
- Âmes d’automne (1897)
- Loreley (1897)
- Contes pour lire à la chandelle (1897)
- Ma petite ville. Le miracle de Bretagne. Un veuvage d’amour (1898)
- La Mandragore (Édouard Pelletan, 1899)
- Princesses d’Italie (1898)
- Narkiss (publié dans Le Journal, 1898)
- Histoires de masques (1900)
- Princesses d’ivoire et d’ivresse (1902, 1993)
- Sensualité amoureuse (1901)
- Vingt femmes (1903)
- Quelques hommes (1903)
- Fards et Poisons (1904)
- Propos d'âmes simples (1904)
- L'École des vieilles femmes (1905)
- Le Crime des riches (1906)
- Pelléastres (1909)
Зноскі
- ↑ а б Czech National Authority Database Праверана 30 жніўня 2020.
- ↑ а б Jean Lorrain // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Jean LORRAIN // NooSFere — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ LIBRIS — Каралеўская бібліятэка Швецыі, 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
- ↑ d’Anthonay, Thibaut (2005). «Jean Lorrain: Miroir de la Belle Époque». Fayard. — p. 95.
- ↑ а б в Normandy, Georges; Lorrain, Jean (1855—1906), son enfance, sa vie, son œuvre, Bibliothèque générale d’édition, 1907. — С. 59.
- ↑ а б Thibaut d’Anthonay, Jean Lorrain: barbare et esthète, Paris, Plon, coll. «Collection biographique», 1991.
- ↑ François Buot, Gay Paris. Une histoire du Paris interlope entre 1900 et 1940, Fayard, 2013.
- ↑ Pierre Kyria, Jean Lorrain, Paris, Seghers, coll. «Insolites» (no 1), 1973.
- ↑ а б Normandy, Georges: Lorrain, Jean (1855—1906), son enfance, sa vie, son œuvre… Jean Lorrain sur la Riviera, par Mme Aurel, Paris. Bibliothèque générale d'édition, coll. «Tournier». 1907.
- ↑ Phillip Winn, Sexualités décadentes chez Jean Lorrain: le héros fin de sexe, Amsterdam, Rodopi, coll. «Faux titre» (no 124), 1997.
- ↑ а б Les annales du Patrimoine de Fécamp, Dossier: Jean Lorrain, écrivain, Fécamp, Association Fécamp Terre-Neuve, 1996.
- ↑ Michel Desbruères, «Lorrain et ses masques», Magazine littéraire, no 227, 1986, p. 28.
- ↑ José Santos, L’art du récit court chez Jean Lorrain, Paris, Nizet, 1995.
- ↑ Charles Grivel (dir.), «Jean Lorrain: vices en écriture», in Revue des Sciences Humaines, no 230, avril-juin 1993.
| |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|
|
|