Жан-Батыст-Мішэль Вален-Дэламот (1729, Ангулем, Францыя — 7 мая 1800, там жа) — французскі архітэктар. Прафесар Імператарскай Акадэміі мастацтваў (з 1759 г.).
Біяграфія
Вучыўся ў свайго дзядзькі архітэктара Ж. Ф. Бландэля і ў 1750—1752 гг. ў Італіі. У 1759—1775 гг. працаваў у Расіі, у асноўным у Пецярбургу. Будынкі Валена — характэрныя ўзоры ранняга рускага класіцызму, у якіх яснасць кампазіцый спалучаецца з барочнай пластычнасцю мас.
Працы: Гасціны двор (1761—1785), каталіцкая царква Кацярыны (1763-83) на Неўскім праспекце, Малы Эрмітаж (1764—1767), з звернутым да Нявы строгім фасадам, узгодненым сваімі прапорцыямі з Зімовым палацам. Вален-Дэламот удзельнічаў у праектаванні будынка Акадэміі мастацтваў (1764—1788, з А. Ф. Какорынавым) і складоў «Новая Галандыя» (1765—1780, з С. І. Чэвакінскім).
Зноскі