Пуату — Шаранта (фр.: Poitou-Charentes) — былы рэгіён на захадзе Францыі. Галоўны горад Пуацье. З 1 студзеня 2016 года ўключаны ў склад рэгіёна Новая Аквітанія.
Плошча тэрыторыі 25 809 км². Рэгіён уключае дэпартаменты Шаранта, Шаранта Прыморская, Дзё-Сеўр і В’ена. Праз яго працякаюць рэкі Шаранта, В’ена, Сеўр-Нантэз і Сеўр-Ньяртэз.