Еўрапейскі цэнтральны банк (ЕЦБ) — агульная валютная ўстанова краін-удзельніц Еўрапейскага валютнага саюза, якая ўтварае разам з нацыянальнымі цэнтральнымі банкамі дзяржаў Еўрапейскага саюза Еўрапейскую сістэму цэнтральных банкаў (ЕСЦБ). ЕЦБ з’яўляецца наднацыянальнай установай, якая была заснавана ў 1998 годзе ў рамках Еўрапейскага эканамічнага і валютнага саюза. Банк месціцца ў Еўратаўэр (Eurotower) у Франкфурце-на-Майне. Дзейнасць ЕЦБ рэгулюецца Маастрыхцкай дамовай, а таксама адмысловымі пратаколамі.
Галоўныя задачы ЕЦБ:
Вызначэнне і правядзенне грашовай палітыкі;
Правядзенне валютных аперацый;
Кіраванне агульнымі валютнымі рэзервамі;
Забеспячэнне эканомікі грошамі, і, асабліва, бесперашкоднасць плацяжоў.