Еўрапейскі даўгавы крызіс[2], або крызіс суверэннага доўгу ў шэрагу еўрапейскіх краін[3] — пазыкавы крызіс, які ахапіў у 2010 годзе спачатку перыферыйныя краіны Еўрасаюза (Грэцыя, Ірландыя), а затым распаўсюдзіўся практычна на ўсю зону еўра[4]. Крыніцай крызісу называюць крызіс рынку дзяржаблігацый у Грэцыі восенню 2009 года[5]. Для некаторых краін еўразоны стала складаным або немагчымым рэфінансаванне дзяржаўнага доўгу без дапамогі пасярэднікаў[6].
З канца 2009 года з-за росту велічыні запазычанасці дзяржаўнага і прыватнага сектара па ўсім свеце і адначасовага паніжэння крэдытных рэйтынгаў шэрагу краін ЕС інвестары сталі баяцца развіцця даўгавога крызісу. У розных краінах да развіцця даўгавога крызісу прывялі розныя прычыны: дзесьці крызіс быў выкліканы аказаннем экстранай урадавай дапамогі тым кампаніям банкаўскага сектара, якія знаходзіліся на мяжы банкруцтва з-за росту рынкавых «бурбалак», або спробамі ўрада правесці стымуляванне эканомікі пасля таго, як рынкавыя «бурбалкі» лопнулі. У Грэцыі рост велічыні дзярждоўгу быў выкліканы марнатраўна высокім узроўнем заработнай платы дзяржслужачых. Развіццю крызісу спрыяла і структура еўразоны (валютны, а не бюджэтна-падатковы саюз), якая таксама негатыўна адбілася на здольнасці кіраўніцтва еўрапейскіх краін рэагаваць на развіццё крызісу: у краінах-сябрах еўразоны ёсць адзіная валюта, але няма адзінага падатковага і пенсійнага заканадаўства[7][8]. Характэрна, што з-за таго, што ва ўласнасці еўрапейскіх банкаў знаходзіцца значная доля дзяржаўных аблігацый краін, сумневы ў плацежаздольнасці асобных краін прыводзяць да сумневаў у плацежаздольнасці іх банкаўскага сектара і наадварот[9].
Пачынаючы з 2010 года асцярогі інвестараў пачалі ўзмацняцца[10][11]. 9 мая 2010 года міністры фінансаў лідзіруючых краін Еўропы адрэагавалі на змену інвестыцыйнай абстаноўкі стварэннем Еўрапейскага фонду фінансавай стабільнасці (ЕФФС) з рэсурсамі памерам у 750 млрд. еўра для забеспячэння фінансавай стабільнасці ў Еўропе за кошт ажыццяўлення шэрагу антыкрызісных мер[12]. У кастрычніку 2011 года і лютым 2012 года лідарамі еўразоны былі ўзгодненыя меры прадухіленне эканамічнага краху, у тым ліку было заключана пагадненне аб спісанні банкамі 53,5 % даўгавых абавязацельстваў урада Грэцыі, які належыць прыватным крэдыторам[13], павелічэнне аб’ёмаў сродкаў Еўрапейскага фонду фінансавай стабільнасці да каля €1 трлн., а таксама павышэнне ўзроўню капіталізацыі еўрапейскіх банкаў да 9%[14]. Таксама з мэтай павышэння даверу інвестараў прадстаўнікамі краін-лідараў ЕС было заключана пагадненне аб бюджэтна-падатковай стабільнасці (en:European Fiscal Compact), у рамках якога ўрад кожнай краіны прымаў на сябе абавязацельствы па ўнясенні ў канстытуцыю паправак аб абавязковасці збалансавана бюджэту[15][16].
У той час як аб’ёмы выпуску дзяржаўных аблігацый істотна ўзраслі толькі ў некалькіх краінах еўразоны, рост дзяржаўнай запазычанасці стаў успрымацца як агульная праблема ўсіх краін Еўрасаюза ў цэлым[17]. Тым не менш, еўрапейская валюта застаецца стабільнай[18][19]. На тры краіны, у найбольшай ступені закранутых крызісам (Грэцыя, Ірландыя і Партугалія), прыходзіцца 6 працэнтаў валавога ўнутранага прадукту (ВУП) еўразоны[20].
У чэрвені 2012 года даўгавы крызіс Іспаніі выйшаў на першы план сярод эканамічных праблем еўразоны[21]. Гэта прывяло да рэзкага павелічэння стаўкі даходнасці ад дзяржаўных аблігацый Іспаніі і значна абмежавала доступ краіны да рынкаў капіталу, што прывяло да неабходнасці аказання фінансавай дапамогі іспанскім банкам і правядзення шэрагу іншых мер[22].
↑"«Курс евро и головная боль»". The Economist(англ.). 24 ліпеня 2012. Представляется вполне вероятным, что через пять-шесть лет евро прекратит своё существование, но эффективный курс евро ... всего немного ниже уровня 2007 г. ... (также см. график)
↑«Непоколебимые повелители евро»(англ.)(недаступная спасылка). Project-syndicate.org (3 чэрвеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 28 лютага 2012. Праверана 29 верасня 2017.