Дэніс Парнел Саліван (англ.: Dennis Parnell Sullivan; нар. 12 лютага1941) — амерыканскі матэматык. Вядомы працамі па тапалогіі, як алгебраічнай так і геаметрычнай, і па дынамічных сістэмах.
Загадчык кафедры імя Альберта Эйнштэйна ў аспірантуры Гарадскога ўніверсітэта Нью-Ёрка, прафесар ва ўніверсітэце Стоні-Брук. Пастаянны прафесар Інстытута вышэйшых навуковых даследаванняў (1974—1997).