Правёў 4 гады ва ўніверсітэце Каліфорніі, выступаючы за мясцовую студэнцкую каманду ў NCAA. Пасля заканчэння вучобы цэнтравы пачаў прафесійную кар’еру ў Еўропе, падпісаўшыся на год з фінскай «Нокіяй». Сезон 2016-17 выступаў у чэмпіянаце Польшчы, абараняючы колеры «Слупска». Дэвід правёў 41 гульню ў польскай першасці, набіраючы ў сярэднім 12.9 ачка і 8.1 падбор за 26 хвілін.
У ліпені 2017 года падпісаў кантракт з баскетбольным клубам «Цмокі-Мінск»[4].
Зноскі
↑College Basketball at Sports-Reference.com Праверана 28 ліпеня 2020.