Дуб пухнаты

Дуб пухнаты
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Quercus pubescens Willd, nom. cons., 1796


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  39471
EOL  1151340
GRIN  t:30735
IPNI  326376-2
TPL  kew-174591

Дуб пухнаты (Quércus pubéscens) — від дрэў з роду Дуб сямейства Букавыя (Fagaceae).

Батанічнае апісанне

Невысокае дрэва (да 12-18 метраў[1]) з шырокай кронай, часам нават куст. Ствол часта звілісты. Маладыя парасткі моцна апушаныя.

Лісце дубу пухнатага.

Лісце 5-10 см даўжынёй, вельмі зменлівае па форме і велічыні, з 4-8 парамі тупых або завостраных лопасцяў, зверху цёмна-зялёнае, голае, знізу шэра-зялёнае, апушанае.

Лускавінкі плюскі, якая атуляе жолуд, таксама пухнатыя.

Арэал і экалогія

Арэал віду — паўднёвы Крым, паўночная частка Закаўказзя, Паўднёвая Еўропа і Малая Азія. Расце ў запаведніках Крыма. Утварае ксерафітныя рэдкалессі на пародах, якія змяшчаюць вапну. Вельмі святлалюбны ксерафіт[2]. Расце ў лясах ніжняга пояса на паўднёвых схілах гор, падымаючыся на вышыню да 400 метраў над узроўнем мора. Дае высокакаларыйнае паліва. Сеянцы дуба пухнатага выкарыстоўваюцца як прышчэпа для няўстойлівых да марозу і засухі відаў дуба.

Зноскі

Спасылкі