Ксерафі́ты[1][2] (ад стар.-грэч.: ξερός — сухі і φυτόν — расліна) — расліны сухіх месцаў, здольныя пераносіць працяглую засуху («засухаўстойлівыя»).
Ксерафіты складаюць тыповую флору пустынь і паўпустынь, звычайныя для марскіх узбярэжжаў і ў пясчаных дзюнах.
Такія расліны розным чынам адаптаваныя да засушлівых умоў, у якіх яны растуць. Некаторыя перажываюць экстрэмальныя перыяды ў выглядзе насення і спораў, якія пасля выпадзення дажджу могуць прарастаць. Новыя расліны часам за чатыры тыдні паспяваюць вырасці, зацвісці і даць насенне, якое будзе знаходзіцца ў стане спакою да наступнага дажджлівага перыяду. Да такіх раслін, напрыклад, адносіцца эшольцыя каліфарнійская (Eschscholzia californica).
Ксерофи́ты // Краткий словарь ботанических терминов / Сост. М. В. Буланая и др.; Под ред. А. Г. Еленевского. — Саратов: Изд-во Сарат. пед. ин-та, 1993. — С. 67. — 151 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-87077-064-5.(руск.)
Ксерофи́т(ы) // Популярный биологический словарь (руск.) / Н. Ф. Реймерс; Отв. ред. А. В. Яблоков; АН СССР. — М.: Наука, 1991. — С. 237. — 437 с. — 50 000 экз. — ISBN 5-02-005866-1.
Ксерофи́ты // Сельскохозяйственный энциклопедический словарь (руск.) / Редкол.: В. К. Месяц (гл. ред.) и др. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 258—259. — 565 с. — 100 000 экз.