Пабудаваны ў 1929—1930 гг. з цэглы як адзіны ансамбль з домам № 12. Выкарыстоўваецца гандлёвымі прадпрыемствамі і пад жыллё.
Архітэктура
Помнік архітэктуры канструктывізму. П-падобны ў плане трохпавярховы шасцісекцыйны будынак. Вуглавая частка чатырохпавярховая, зрэзана і вылучана 4 здвоенымі калонамі на вышыню 3 паверхаў. Рытмфасада ствараюць рызаліты з атыкамі, у якія вынесены лесвічныя клеткі, і прамыя стужкі балконаў.