Пабудаваны ў 1880 годзе[1]. Паводле іншых звестак, у 1873 уздоўж вуліцы да кляштара Св. Духа (цяпер № 14) быў прыбудаваны двухпавярховы флігель, які меў выгляд адзінага двухпавярховага дома. У будынку змяшчаліся «Кніжны рускі гандаль» (1903), натарыяльная кантора Басніна (1911), аптэчная крама Жураўскага (1915), дзевяць кватэр, восем крам, пякарня. Па стану на 1926 — аптэчны склад Жураўскага, рэстаран Х. Фрухта. У 1937 г. знаходзілася крама галантарэі і панчошна-шкарпэткавых вырабаў «Цяханскі і сыны». У верасні 1944 г. другі паверх будынка займалі партыйны і педагагічны кабінеты. Пасля студзеня 1945 г. г у будынку працавалі: майстэрня па заліванні галёшаў і вулканізацыі шын, пякарня па выпечцы кандытарскіх вырабаў (сакавік 1945), пасля кравецкая майстэрня (1946), мастацка-афарміцельскія і швейная майстэрні Гарпрамкамбіната (1947), салон мод швейнай фабрыкі пашыву адзення (1970). На першым паверсе працавала крама «Палітычная кніга». У 1969 спецыялізаваная крама па продажы грамадска-палітычнай літаратуры «Праметэй»[2]. У 1970 гг. змяшчалася крама «Тканіны».
5 сакавіка1970 года ў выніку абвалу даху дома пад цяжарам снегу над кнігарняй, будынак быў падвергнуты капітальнай рэканструкцыі па праекце архітэктараў А. Сарокіна і А. Кузняцова[3], у выніку чаго з’явіўся трэці паверх і цалкам змяніўся фасад будынка. Тут размяшчаўся выканкам Гродзенскага гарадскога Савета народных дэпутатаў[1], з 1978 года будынак займае Ленінскі райвыканкам (цяпер Адміністрацыя Ленінскага раёна). У пачатку 1990 гг. у будынку некаторы час знаходзілася рэдакцыя газеты «Пагоня»[4]. Акрамя таго на першым паверсе працуюць крамы, кнігарня «Кнігі».
Архітэктура
Сучасны выгляд набыў пасля савецкай рэканструцыі. Цяпер будынак трохпавярховы, у плане складанай формы. Кампазіцыя галоўнага фасада сіметрычная. Цэнтральная і бакавыя часткі вылучаны рызалітамі, якія выходзяць за межы завяршальнага карніза. Унізе 3 паўцыркульныя праезды. 1-ы паверх аддзелены ад астатніх 2 гарызантальнымі цягамі. Вокны прамавугольныя ў ліштвах, у цэнтральнай частцы здвоеныя. Архітэктура будынка вырашана ў эклектычных формах[1].
↑Гродно. Энциклопедический справочник Белорус. Сов. Энцикл. / И. П. Шамякин (гл.ред.) и др.. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 335. — 438 с. — ([12] л. ил.: ил).
↑Калектыў аўтараў: А. Вашкевіч, А. Госцеў, В. Саяпін і інш. Біяграфія гарадзенскіх вуліц. Ад Фартоў да Каложы.. — Гродна-Вроцлаў: Вроцлаўская навуковая друкарня, 2012. — С. 292-293. — 370 с. — ISBN 978-93-61617-77-8.