Будынак быў пашкоджаны падчас Вялікай Айчыннай вайны. У канцы 1940-х гг. падчас аднаўленчых работ былі атынкаваныя фасады. У далейшым дом належаў Гаржылкамунгасу і выкарыстоўваўся як камунальнае жытло (з частковымі камунальнымі выгодамі). У другой палове 1980-х гг. пасля адсялення жыхароў быў праведзены капітальны рамонт[1].
Праводзіліся таксама археалагічныя даследаванні, у тым ліку прылеглай тэрыторыі. З 1996 г. у будынку размяшчаўся Магілёўскі рэгіянальны цэнтр занятасці насельніцтва. У 1998 г. была зроблена цагляная чатырохпавярховая прыбудова з боку вул. Піянерскай. З 2014 г. там месціцца ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага гарвыканкама[1].