На гэтым пляцы мураваны будынак быў узведзены ў першай палове XIX стагоддзя, які сваім галоўным фасадам выходзіў на вуліцу Койданаўскую. Першапачаткова гэта быў складаны ў плане трохпавярховы будынак у стылі класіцызму. Сіметрычны па кампазіцыі галоўны фасад быў падзелены на два ярусы прафіляванай цягай. Першы паверх быў аформлены рустам, другі і трэці паверхі ўпрыгожвалі пілястры. Прамавугольныя аконныя і дзвярныя праёмы мелі ляпныяліштвы. Пад вокнамі другога паверха знаходзіліся нішы з філёнгамі, а над вокнамі — прамавугольныя сандрыкі. Сіметрычнасць кампазіцыі падкрэслівалася фігурным атыкам[1].
У 1877 годзе ўладальнік будынка стацкі саветнікФебус Каплан падрыхтаваў праект яго рэканструкцыі, паводле якога з паўднёвага захаду планавалася дабудаваць дадатковы трохпавярховы аб’ём, дзе была змешчана вялікая парадная мармуроваялесвіца[1].
Будынак пацярпеў падчас вялікага пажару 1881 года, пасля якога быў хутка адноўлены. Пры гэтым ён амаль цалкам захаваў архітэктурнае рашэнне, якое атрымаў у канцы 1870-х гадоў. Адначасова на трэцім паверсе паміж дзвюма пілястрамі быў зроблены балкон, упрыгожаны дэкаратыўнымі металічнымі кратамі[1].
У 1906 годзе ўладальніцай гэтага будынка стала мінская мяшчанка Эсфір Варгафціч. Паводле інвентарызацыі пачатку XX стагоддзя большая частка памяшканняў будынка выкарыстоўвалася пад жылыя кватэры. Акрамя таго, тут знаходзілася кантора «Расійскага транспартнага таварыства», а таксама прыватная хірургічная лячэбніца М. Шапіры, якая была заснавана ў 1912 годзе[1].
У цырымоніі прынялі ўдзел міністр замежных спраў БеларусіУладзімір Макей, намеснік старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Жанна Бірыч, ветэраны беларускага МЗС, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, акрэдытаванага ў Беларусі, дзяржаўных і грамадскіх арганізацый, моладзь[3].