Дом Гурэвіча — будынак у гістарычным цэнтры Магілёва. Размешчаны па Ленінскай вуліцы, 4.
Гісторыя
Пабудаваны ў канцы XIX ст. на вул. Вялікай Садовай, пабудаваны як жылы будынак. Належаў Гурэвічу. Верхні паверх займалі жылыя кватэры, на ніжнім размяшчалася пяць крам[1].
У 1920-х гг. будынак нацыяналізаваны. Выкарыстоўваўся як жылы. Пасля Вялікай Айчыннай вайны адбудаваны ў 1950—1953 гг. У 1995 г. рэканструяваны з дабудовай да трохпавярховага аб’ёма. Цяпер гэта жылы дом з гандлёвымі кропкамі на першым паверсе[1].
Архітэктура
Уяўляе сабой двухпавярховы прамавугольны ў плане цагляны будынак, які галоўным фасадам выходзіць на вул. Ленінскую. Паверхі падзелены карнізным паяском. Першы паверх галоўнага фасада дэкарыраваны рустоўкай, другі — гладкі, аконныя праёмы прамавугольныя. Сцены завершаны прафіляваным карнізам. Унутраная планіроўка анфіладная, цяпер зменена[2].
Зноскі
Літаратура
Спасылкі