У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Добрае.
До́брае возера[2] — возера ў Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, на пойме ракі Дняпро, 5 км у напрамку на поўдзень ад горада Рагачоў, за 2,5 км[3] на ўсход ад аграгарадка Лучын, за 3 км на захад ад вёскі Ходасавічы.
Плошча паверхні возера 0,28 км². Даўжыня 1,1[4] км, найбольшая шырыня 0,12[4] км. Сярэдняя глыбіня 2,1[4] м. Аб’ём вады ў возеры 1[4] млн м³. Катлавіна возера старычнага тыпу, выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень.
У паўночнай і паўднёвай частках возера злучаецца ручаямі са старыцамі і ракой Дняпро[1].
Зноскі
Літаратура
- Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 155. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)
- Ліст карты N-36-97. Выданне 1979 года. (руск.)