Усяго маецца сем гэльскіх тэкстаў, напісаных на палях вакол асноўнага тэксту. Гэтыя маргіналіі ўтрымліваюць звесткі аб заснаванні манастыра ў Дзіры Святым Калумбам(руск.) (бел. і Святым Дростанам(англ.) (бел., запісы аб пяці маёнтках, падараваных манастыру, а таксама падараваных яму падатковых прывілеях. Таксама ёсць копія лацінскага указа Давіда I, якая бароніць манастыр ад «абавязкаў, што ўскладаюцца на свецкіх, і неправамерных пабораў» (англ.: all lay service and improper exaction). Гэльскія тэксты былі запісаныя не менш чым пяццю рознымі рукамі і з’яўляюцца самымі раннімі прыкладамі выкарыстання гэльскай мовы ў Шатландыі, якія дайшлі да нас, і важныя з пункту гледжання вывучэння развіцця гэтай мовы ў Шатландыі.
Ілюмінаванне
Манускрыпт цалкам ілюмінаваны і змяшчае чатыры поўныя старонкі партрэтаў Евангелістаў(англ.) (бел., кожны з якіх суседнічае са старонкай тэксту, акружанага арнаментам(англ.) (бел. і пачынаецца вялікім сюжэтным ініцыялам. Кніга
пачынаецца і заканчваецца старонкамі, цалкам занятымі партрэтамі чатырох евангелістаў. Евангелле ад Іаана заканчваецца старонкай, палова якой заняла мініяцюрай, якая паказвае двух чалавек. Па ўсім тэксце сустракаюцца маленькія дэкаратыўныя загалоўныя літары. Ёсць таксама дзесяць старонак, усе ў другой палове кнігі, з намаляванымі на палях людзьмі, жывёламі або проста загагулінам.
Паходжанне
Манускрыпт атрымаў сваю назву ад Дзірскага манастыра, згадванага ў гэльскіх тэкстах і лацінскай хартыі караля Давіда I. На жаль, манастыр не пакінуў пасля сябе ніякіх іншых слядоў, хоць заснаванае непадалёк у 1219 годзе Дзірскае абацтва(руск.) (бел. ордэна цыстэрцыянцаў валодала некаторымі землямі з ліку згаданых у гэльскіх тэкстах кнігі.
Манускрыпт трапіў у бібліятэку Кембрыджскага ўніверсітэта, калі бібліятэка Джона Мура(англ.) (бел., епіскапі Норыджа(англ.) (бел., была набытая і падораная ўніверсітэту каралём Георгам I.