Дзяржаўная памежная служба Украіны
Дзяржаўная памежная служба Украіны (ДПСУ) (укр.: Державна прикордонна служба України) — орган, які выконвае функцыю памежных войскаў па ахове дзяржаўнай мяжы Украіны. Утворана 31 ліпеня 2003 года ў ходзе рэформы памежных войскаў Украіны. ГісторыяУ кастрычніку 2003 года супрацоўнікі памежнай службы бралі ўдзел у канфлікце ля вострава Тузла ў Керчанскім праліве. Пасля правядзення рэферэндуму аб статусе Крыма 16 сакавіка 2014 года Сяргей Аксёнаў загадаў вайскоўцам воінскіх часцей узброеных сіл Украіны на тэрыторыі паўвострава, якія не жадаюць служыць у арміі Крыма, падаць рапарты аб скасаванні кантрактаў. Астатнім было прапанавана паступіць на службу ўзброеных сіл Рэспублікі Крым. Услед за гэтым, 18 сакавіка 2014 года ДПСУ пачала вывад марской аховы з Крыма[1]. Частка асабовага саставу ўкраінскай памежнай службы, які праходзіў службу ў Крыме, прыняла рашэнне працягнуць службу ў памежнай службе ФСБ Расійскай Федэрацыі[2]. Зноскі
Спасылкі
Information related to Дзяржаўная памежная служба Украіны |