У сакавіку 2013 года перайшоў у «Зорку-БДУ»[2]. Спачатку гуляў у асноўным складзе, пасля звычайна быў запасным брамнікам. Па заканчэнні сезона 2013 перайшоў на працу ў мінскае «Дынама» трэнерам брамнікаў юнацкіх каманд[3].
У чэрвені 2014 года далучыўся да «Бярозы-2010», адначасова застаўся на трэнерскай працы ў «Дынама»[4]. Да верасня 2014 года быў асноўным брамнікам «Бярозы-2010», пазней заставаўся на лаўцы. Па заканчэнні сезона канчаткова завяршыў кар’еру[5].
Трэнерская кар’ера
З 2013 года працаваў трэнерам у мінскім «Дынама», спачатку ў юнацкіх камандах, пазней — у дублі. У чэрвені 2019 года стаў трэнерам брамнікаў асноўнай каманды «Дынама» ў штабе Сяргея Гурэнкі[6]. Заставаўся на пасадзе да красавіка 2021 года да звальнення Гурэнкі, пасля зноў стаў працаваць у юнацкіх камандах дынамаўцаў. Пакінуў «Дынама» ў снежні 2020 года.
У ліпені 2021 года ўвайшоў у трэнерскі штаб салігорскага «Шахцёра» на чале з Сяргеем Гурэнкам у якасці трэнера брамнікаў[8], аднак хутка пакінуў клуб[9]. У кастрычніку 2021 года стаў трэнерам брамнікаў у клубе «Сталь» (Сталёва Воля) з чацвёртага дывізіёна Польшчы[10].