У 2008 годзе з’ехаў выступаць у Расію. Прыняў расійскае грамадзянства, выступаў за моладзевую зборную Расіі (U-20) на чэмпіянаце Еўропы-2011.
У верасні 2010 года падпісаў кантракт з «Ніжнім Ноўгарадам». У 2013 годзе вярнуўся ў Беларусь, выступаў за клубы «Горадня-93» і «Цмокі-Мінск», стаў чэмпіёнам і ўладальнікам Кубка Беларусі ў сезоне 2014/2015.
У 2015 годзе прыпыніў прафесійную кар’еру з-за праблем са здароўем. У 2017—2019 гадах выступаў за магілёўскі «Барысфен», быў яго капітанам у сезоне 2017/2018. У 2020 годзе Пастухоў увайшоў у трэнерскі штаб «Барысфена». Вясной 2021 года аднавіў гульнявую кар’еру ў якасці які гуляе трэнера.