У чэрвені 2016 года трапіў у аварыю і атрымаў сур’ёзныя траўмы, аднаўленне гандбаліста заняла працяглы час. У маі 2017 года пакінуў БГК. Усяго правёў за клуб 121 матч у розных турнірах, у якіх забросіў 269 мячоў[3].
У верасні 2018 года, аднавіўшыся ад траўмы, трапіў у заяўку мінскага СКА[4]. У лютым 2020 года перайшоў у санкт-пецярбургскую «Няву»[5], аднак ужо ў чэрвені таго ж года вярнуўся ў СКА[6].