Дзмітрый Ражкоў (нар. 21 мая 1990) — беларускі футбаліст, абаронца.
Пачынаў кар’еру ў складзе «Мінска-2». У 2009 годзе ў складзе «Рудзенска» перамог у Другой лізе, пасля на працягу чаторых гадоў выступаў за «Зорку-БДУ» да яе выхаду ў Першую лігу. У 2014 годзе быў іграком клуба «Колас-Дружба».
У 2016—2019 гадах (з перапынкам) выступаў за «Вікторыю» з Мар’інай Горкі.