|
---|
|
Агульная інфармацыя |
Поўнае імя |
Дзмітрый Уладзіміравіч Малышка |
Мянушка |
Дэйл, Малыш |
Нарадзіўся |
19 сакавіка 1987(1987-03-19)[1][2][…] (37 гадоў)
|
Грамадзянства |
Расія |
Пражыванне |
Санкт-Пецярбург, Расія |
Клуб |
ВС |
Рост/Вага |
184 см / 77 кг |
Сямейнае становішча |
не жанаты |
Захапленні |
аўтамабілі |
Адукацыя |
вышэйшая |
Трапнасць стральбы |
Паводле даных за |
2011/2012 |
Агульная трапнасць |
81 % |
Лежачы |
85 % |
Стоячы |
78 % |
Кар’ера (Кубак свету) |
Асабістых подыумаў |
5 ( x 2 + x 2 + x1) |
Подыумаў у эстафетах |
7+1[3] ( x 2+1[3] + x 2 + x 3) |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Малышка.
Дзмітрый Уладзіміравіч Малышка (19 сакавіка 1987, Сасновы Бор, СССР) — расійскі біятланіст, алімпійскі чэмпіён 2014 года ў эстафеце, заслужаны майстар спорту Расіі.[4] Срэбны прызёр чэмпіянату Еўропы 2010 ў эстафеце. Лаўрэат прэміі IBU Awards у намінацыі «Пачатковец года» сезона 2011/2012.[5]
Біяграфія
Дзмітрый пачаў займацца ў секцыі біятлона з 8 гадоў у родным Сасновым Бары, вядомым сваёй школай біятлона. Першым трэнерам Малышка стаў Юрый Васільевіч Парфёнаў, які трэніраваў спартсмена да яго выхаду з юніёрскага ўзросту.
У 2008 годзе Дзмітрый сыходзіў з біятлона і працаваў менеджарам у банку. Затым вярнуўся ў спорт.
Дзмітрый — выпускнік Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта сэрвісу і эканомікі па спецыяльнасці менеджмент арганізацыі.[6]
Асабісты трэнер Дзмітрыя — Д. А. Кучэраў.[6]
Захапляецца аўтамабілямі — ралі, «Формула−1».
Зноскі
Спасылкі
| |
---|
Фота, відэа і аўдыё | |
---|
Тэматычныя сайты | |
---|