Пасля пераезду ў Беларусь выступаў за каманды «Мінск», «Рудзенск»[2]. У 2010 годзе гуляў на аматарскім узроўні за «Іслач», пасля вярнуўся ў «Рудзенск».
У студзені 2012 года прыбыў на прагляд у жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ» і ў лютым падпісаў кантракт. Аднак, замацавацца ў асноўным складзе не здолеў, правёўшы за каманду ўсяго 5 матчаў. У лютым 2013 года перайшоў у «Бярозу-2010», дзе спачатку быў трывалым іграком асновы, аднак у сезоне 2014 страціў месца ў складзе.
У 2015 годзе папоўніў склад «Вікторыі» з Мар’інай Горкі, аднак правёў толькі адзін матч і завяршыў прафесійную кар’еру.