Выхаванец шаркаўшчынскага футбола, пазней выступаў за дубль наваполацкага «Нафтана». У асноўным складзе дэбютаваў 20 ліпеня 2013 года ў матчы супраць гродзенскага «Нёмана», калі выйшаў на замену на 74-й хвіліне.
У лютым 2014 года адправіўся на прагляд у пінскую «Хвалю»[5] і неўзабаве падпісаў кантракт з клубам[6]. У складзе «Хвалі» адразу стаў іграком асновы. Па выніках сезона 2014 пінскі клуб вылецеў у Другую лігу, але Дзмітрый застаўся ў камандзе. У жніўні 2015 года кантракт з «Хваляй» быў датэрмінова скасаваны[7], і неўзабаве Дзмітрый стаў іграком светлагорскага «Хіміка».
У пачатку 2017 года перайшоў у гомельскі «Лакаматыў», дзе замацаваўся ў аснове. У студзені 2019 года адправіўся на прагляд у мазырскую «Славію», а ў лютым пакінуў гомельскі клуб[8]. Аднак, пасля беспаспяховых праглядаў у «Славіі» і бабруйскай «Белшыне» вярнуўся ў «Лакаматыў»[9]. У пачатку 2021 года, пакінуўшы гомельскі клуб, праходзіў прагляд у «Віцебску», аднак атрымаў траўму і ў выніку прапусціў увесь сезон 2021.
У пачатку 2022 года знаходзіўся на праглядзе ў «Віцебску» і «Макслайне», а пазней далучыўся да «Астраўца» і ў сакавіку афіцыйна папоўніў склад каманды[10]. У сакавіку 2023 года перайшоў у «Макслайн»[11].
У жніўні 2023 года далучыўся да «Крумкачоў»[12]. У пачатку 2024 года перайшоў у «Аўтазаводзец-Трактар», а летам стаў таксама выступаць за рагачоўскі «Дняпро».
Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[13].
Крыніцы
↑Dmitri Vashkel // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.