Некаторы час займаўся ў мінскай школе «Змена», пазней на аматарскім узроўні гуляў за «Іслач»[4]. Дарослую кар’еру пачаў у 2012 годзе ў клубе «Зорка-БДУ» ў Другой лізе. Пачынаючы з сезона 2014 выступаў разам з клубам у Першай лізе, стаў адным з лідараў і капітанам каманды.
У снежні 2016 года падпісаў двухгадовы кантракт з мінскім «Тарпеда»[5]. У складзе тарпедаўцаў таксама стаў іграком асновы, у сезоне 2017 з 11 галамі стаў адным з найлепшых бамбардзіраў каманды. У красавіку 2018 года не гуляў з-за траўмы, пасля чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, з ліпеня 2018 года замацаваўся ў стартавым складзе.
У ліпені 2019 года перайшоў у наваполацкі «Нафтан»[6], дзе замацаваўся ў якасці іграка асновы. Гуляў у клубе да канца сезона 2021.
У сакавіку 2022 года падпісаў кантракт са «Смаргонню»[7], якой дапамог па выніках сезона 2022 выйсці ў Вышэйшую лігу. У студзені 2023 года вярнуўся ў «Нафтан»[8], у лютым афіцыйна падпісаў кантракт з клубам[9]. У студзені 2024 года падоўжыў пагадненне з «Нафтанам»[10].
У красавіку 2024 года быў аддадзены ў арэнду ў «Оршу»[11]. У ліпені 2024 года, пакінуўшы «Нафтан», падпісаў паўнавартасны кантракт з клубам[12].