Выхаванец клуба «Іслач», ужо з 2016 года пачаў прыцягвацца да трэніровак асноўнай каманды. Нягледзячы на жаданне галоўнага трэнера «Іслачы» Віталя Жукоўскага задзейнічаць маладога нападніка ў афіцыйных матчах на дарослым узроўні[3], з-за абмежавання на выступ з 16-гадовага ўзроста пэўны час Некрашэвіч гуляў толькі ў таварыскіх матчах. У пачатку 2017 года трэніраваўся разам з асноўнай камандай «Іслачы» і ў перадсезонных матчах адзначыўся галамі ў брамы мазырскай «Славіі» і бабруйскай «Белшыны».
У верасні 2017 года, неўзабаве пасля 16-годдзя, быў заяўлены за «Іслач» у чэмпіянат Беларусі і стаў выступаць за дубліруючы склад. 26 лістапада 2017 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў матчы апошняга тура супраць «Нафтана» (2:1), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы. Такім чынам, ва ўзросце 16 гадоў і 92 дзён стаў наймаладзейшым іграком Вышэйшай лігі ў сезоне[4]. У сезоне 2018 выступаў за дубль, у асноўнай камандзе згуляў у адным матчы.
У сакавіку 2019 года падпісаў новы кантракт з «Іслаччу» на тры гады[5]. У сезонах 2019—2021 працягваў гуляць за дубль, зрэдку прыцягваўся да асноўнай каманды. У лютым 2021 года падоўжыў кантракт з клубам да лютага 2023 года[6].
Прапусціў першую палову 2022 года, а ў ліпені быў аддадзены ў арэнду ў наваполацкі «Нафтан»[7], разам з якім перамог у Першай лізе. У лістападзе 2022 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў «Іслач»[8], а ў студзені 2023 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з клубам[9].
У пачатку 2023 года праходзіў прагляд у дзяржынскім «Арсенале» і рагачоўскім «Макслайне», а ў сакавіку папоўніў склад «Слоніма-2017»[10], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У ліпені 2023 года пакінуў слонімскі клуб[11] і неўзабаве папоўніў склад «Астраўца»[12]. У снежні 2023 года пакінуў «Астравец»[13].