З 2013 года пачаў выступаць у Другой лізе за адроджаны мінскі «Партызан». У сярэдзіне 2014 года, пасля таго як мінскі клуб зняўся з Другой лігі, перайшоў у «Маладзечна-2013»[3], а з 2015 года выступаў за «Ашмяны-БДУФК», дзе стаў адным з асноўных ігракоў. У 2016 і 2020 гадах выступаў за ашмянскую каманду ў Першай лізе.
З пачатку 2021 года трэніраваўся з бабруйскай «Белшынай» і ў лютым падпісаў кантракт з клубам[4]. У 2021 годзе гуляў пераважна ў стартавым складзе каманды, дапамог «Белшыне» па выніках сезона 2021 выйсці ў Вышэйшую лігу. У лютым 2022 года падоўжыў пагадненне з бабруйчанамі[5]. 20 сакавіка 2022 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў матчы першага тура супраць магілёўскага «Дняпра» (0:0), калі выйшаў у стартавым складзе і быў заменены ў другім тайме.
У лютым 2024 года пакінуў «Белшыну»[6], а ў сакавіку стаў іграком гомельскага «Паперпрама»[7].