Выхаванец мінскай школы «Змена», з 2007 года выступаў за БАТЭ. У 2008 годзе дэбютаваў за асноўную каманду. Пачынаючы з 2010 года стаў трывала трапляць у асноўны склад барысаўскага клуба. Доўгі час выступаў як цэнтральны паўабаронца, а ў сезоне 2013 стаў часцей выкарыстоўвацца на правым фланзе.
Сезон 2014 пачаў ак асноўны правы ўскрайні нападнік, але 5 красавіка ў матчы з «Мінскам» атрымаў траўму. Вярнуўся на поле ў жніўні, але яшчэ значны час толькі выхадзіў на замену. Толькі ў канцы сезона зноў стаў з’яўляцца ў стартавым складзе. Сезон 2015 распачаў у аснове, але са жніўня страціў месца ў складзе і стаў пераважна заставацца на лаўцы запасных. У студзені 2016 года па заканчэнні кантракта пакінуў БАТЭ[4].
4 студзеня 2016 года падпісаў кантракт з ізраільскім клубам «Хапаэль» з Хайфы[5]. Неўзабаве замацаваўся ў асноўным складзе каманды, якая па выніках сезона здолела захаваць месца ў элітным дывізіёне. У чэрвені 2016 года перайшоў у грэчаскі «Атрамітас»[6], дзе таксама быў іграком асновы.
У ліпені 2017 года стаў трэніравацца з БАТЭ і неўзабаве падпісаў кантракт з клубам[7]. Спачатку гуляў у стартавым складзе на пазіцыі правага абаронцы, пазней стаў у асноўным выхадзіць на замену. У сезоне 2018 быў трывалым іграком стартавага складу барысаўчан. У снежні 2018 года падпісаў новы кантракт з БАТЭ[8]. У 2019—2020 гадах заставаўся іграком асновы барысаўскага клуба.
У студзені 2021 года пакінуў БАТЭ[9] і неўзабаве стаў іграком латвійскай «Ліепаі»[10], дзе чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. Пакінуў клуб па заканчэнні кантракта ў снежні 2021 года[11].
У красавіку 2022 года перайшоў у «Гомель»[12], дзе неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе. З верасня 2022 года не гуляў з-за траўмы. Па заканчэнні сезона 2022 пакінуў гомельскі клуб[13][14].
У студзені 2023 года падпісаў кантракт з брэсцкім «Дынама»[15]. У студзені 2024 года па пагадненні бакоў пакінуў брэсцкі клуб[16].
Міжнародная кар’ера
Гуляў за моладзевую і алімпійскую зборныя Беларусі. 15 кастрычніка 2013 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць Японіі. Пасля гэтага доўгі час не выклікаўся ў зборную, вярнуўся ў нацыянальную каманду ў 2018 годзе і згуляў яшчэ ў двух матчах.
03 Бронзавы прызёр моладзевага чэмпіянату Еўропы: 2011
Грамадзянская пазіцыя
Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[17].
Крыніцы
↑Dmitri Baga // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.