Джорджа Стрэлер (італ.: Giorgio Strehler, 14 жніўня 1921, Баркола, пад Трыестам - 25 снежня 1997, Лугана) — італьянскі тэатральны рэжысёр, найбуйнейшая постаць нацыянальнага і еўрапейскага тэатра другой паловы ХХ ст.
Біяграфія
Бацька — аўстрыец, маці — віяланчэлістка, славенка, перасялілася ў Францыю. У сям’і размаўлялі па-італьянску. У трохгадовым узросце страціў бацьку, якога яму замяніў дзед, музыкант і музычны антрэпрэнёр. У сямігадовым узросце страціў і дзеда. Выхоўваўся маці і бабуляй у Мілане.
Падчас Другой сусветнай вайны жыў у Швейцарыі, паставіў у Жэневе «Забойства ў саборы» Т. С. Эліята, «Калігула» Камю, «Наш гарадок» Уайлдара. У 1947 годзе разам з Паала Грасі заснаваў «Пікала-тэатр» ў Мілане, які адкрыўся пастаноўкай драмы М.Горкага «На дне». Праз некалькі дзён заснавальнікі прадставілі камедыю Гальдоні «Слуга двух гаспадароў». У тым жа годзе Стрэлер паставіў у тэатры «Ла Скала» оперу Вердзі «Травіята».
Памёр ад інфаркту. Пахаваны ў Мілане пры вялізнай колькасці народа.
Зноскі
- ↑ а б Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 21 ліпеня 2015.
- ↑ Giorgio Strehler // Берлінская акадэмія мастацтваў — 1696. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Giorgio Strehler // Theaterlexikon der Schweiz / Hrsg.: A. Kotte Праверана 9 кастрычніка 2017.
Літаратура
Спасылкі
| |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|