Жывапіс Вазары ўяўляе сабой яркі ўзор тасканскагаманьерызму. Першая карціна Вазары, якая дайшла да нас — «Пахаванне Ісуса» (1532, дом-музей Вазары ў Арэца). Вазары працаваў надзвычай хутка, хоць і карыстаўся дапамогай шматлікіх маладых мастакоў, імёны якіх таксама захаваліся. Ва ўласным жыццяпісе ён апісваў усе свае працы ў самых дробных падрабязнасцях. Нягледзячы на тое, што Вазары быў добрым мастаком, у яго фігурах сустракаюцца няправільнасці. Яго карціны напісаны ў халоднай каляровай гаме.
Поспех Вазары ў архітэктуры быў пераменлівы. Вазары быў таленавіты ў дэкоры, але мірыўся з няўдачамі ў манументальнай архітэктуры. Ён няўдала перабудаваў некалькі будынкаў, не здолеўшы захаваць адзінства архітэктурнага вобразу. Пабудаваныя Вазары новыя будынкі адрозніваюцца своеасаблівай прыгажосцю і арыгінальнасцю. Будынак для Папы Юлія III у Рыме і будынак Уфіцы ў Фларэнцыі, пачаты Вазары, сведчаць на карысць яго архітэктурнага таленту. Яму ж належыць комплекс будынкаў, якія складаюць Палац рыцараў св. Стэфана ў Пізе і шматлікія іншыя.