Пі́за (італ.: Pisa) — старажытны горад у Італіі, заснаваны этрускамі пры зліцці рэк Аусера (сучасн. Серкіо) і Арно, у 180 годзе да н.э. стаў рымскай калоніяй. У сярэднявеччы Піза зрабілася значным марскім гандлёвым горадам, рака Арно ў той час была суднаходная. Завязаўшы шырокія гандлёвыя сувязі па ўсім Міжземнамор'і, Піза ператварылася ў багатую Пізанскую рэспубліку.
Горад шырока вядома за кошт сваёй вежы, які нахілена ў бок і здаецца нібыта збіраецца паваліцца. У горадзе на 2014 год налічвалася крыху больш за 89 тысяч чалавек, пры гэтым у метраполіі пражывала каля 200 тысяч чалавек. У горадзе знаходзяцца больш за 20 цэркваў, шмат мастоў і палацаў.
Геаграфія
Горад знаходзіцца на вышыні 4 метры над узроўнем мора. Займае плошчу 185 км². У горадзе працякае рака Арно. У ім пражывае 87353 жыхароў (2008). Шчыльнасць насельніцтва 472 чал/км².
Клімат
Для Пізы, як і для ўсёй цэнтральнай і паўднёвай Італіі, характэрны міжземнаморскі клімат.
Крыніца: Servizio Meteorologico. Тэмпература і ападкі, 1971-2000.[1]
Гісторыя
Да прыходу рымлян, верагодна, мясцовасць сучаснага горада была населена лігурыйцамі. Пасля 180 года да н.э. горад уваходзіў у склад Рымскай рэспублікі і была адной з яе ваенна-марскіх базаў. Аб існаванні Пізанскай епіскапіі вядома з 313 года. У VII стагоддзі праз Пізу адпраўляліся ваенныя экспедыцыі да візантыйскай Равены. Гэтыя напады здзяйсняліся з дапамогаў папы Рыгора I. Піза была адзіным цэнтрам візантыйскай Тасканы, якая мірна перайшла да ўлады лангабардаў. Праз некаторы час Піза стала галоўным портам паўночнай часткі Тырэнскага мора і стала галоўным гандлёвым цэнтрам паміж Тасканай, Корсікай, Сардзініяй і паўднёвымі берагамі Францыі і Іспаніі.
Пасля таго як Карл Вялікі разграміў лангабардаў пад камандаваннем Дэзідэрыя ў 774 годзе, Піза перажывала крызіс, які неўзабаве хутка скончыўся. Палітычна горада стала часткай герцагства Лука. У 860 годзе Піза была захоплена вікінгамі на чале з Б'ёрнам Жалезнабокім. У 930 годзе Піза стала павятовым цэнтрам у межах маркі Тусцыя.
У XII—XIII стагоддзях горад вёў вялікае будаўніцтва ў раманскім стылі, гэта значыць над яго ўпрыгожваннем працавала сямейства таленавітых мастакоў і рамеснікаў Пізы, у гэты час расквітае Пізанская школа жывапісу. Нягледзячы на тое, што пізанскія грамадзяне заручыліся падтрымкай імператараў Свяшчэннай Рымскай імперыі і ўмацавалі свае пазіцыі ў гады крыжовых паходаў, канец залатому веку Пізанскай дзяржаўнасці паклала паражэнне ад генуэзцаў у бітве пры Мелорыі ў 1284 годзе. Прычынай паслаблення марской моцы горада стала заіленаванне ракі Арна. Змена рэчышча ракі канчаткова адрэзала Пізу ад марскога гандлю.
Архітэктура
У той час як званіца сабору, вядомая як Пізанская вежа, з'яўляецца самым вядомым вобразам гораду. Адным з многіх твораў мастацтва і архітэктуры з'яўляецца гарадская плошча П’яцца дэі Міраколі (італ.: Piazza dei Miracoli — «Плошча цудаў»), якая знаходзіцца на поўначы ад гістарычнага цэнтра горада.
Пи́за // Географические названия мира: Топонимический словарь: Ок. 5000 единиц (руск.) / Е. М. Поспелов; Отв. ред. P. A. Агеева. — 2-е изд., стереотип.. — М.: Русские словари: ООО «Издательство Астрель»: ООО «Издательство ACT», 2002. — С. 330. — 512 с. — ISBN 5-17-001389-2 (ООО «Издательство ACT»), ISBN 5-271-00446-5 (ООО «Издательство Астрель»), ISBN 5-93259-014-9 (Издательство «Русские словари»).
Пи́за // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 373. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.