Сям’я Лейтана прымае актыўны ўдзел у канадскай палітыцы на працягу чатырох пакаленняў. Лейтан скончыў МакГілаўскі і Ёркскі універсітэты. У апошнім ён атрымаў доктарскую ступень па паліталогіі. Перад тым, як стаць палітыкам, ён працаваў выкладчыкам у Раерсанскім універсітэце.
Жонка Джэка Лейтана — член канадскага парламенту Алівія Чаў.