З 2021 года — у сістэме мінскіх «Цмокаў», выступаў за моладзевую каманду (2021/22), з лютага 2022 года — у асноўнай камандзе.
У сезоне 2022/23 прыняў удзел у 22-х гульнях Адзінай Лігі ВТБ за «Мінск». Сярэдні час на пляцоўцы — 19,7 хвілін, сярэдняя статыстыка: 3,9 ачка, 1,9 падбору, 1,4 перадачы. У 7-мі гульнях плэй-оф чэмпіянату Беларусі паказаў сярэднюю статыстыку ў 8,0 ачка, 3,6 падбору, 1,6 перадачы, праводзячы ў сярэднім 22,1 хвіліны на пляцоўцы. Быў прызнаны БФБ лепшым маладым гульцом па выніку Кубка Беларусі-2022[3] і чэмпіянату Беларусі сезонаў 2022/23[4] і 2023/24[5].
У чэрвені 2024 года падпісаў кантракт з краснадарскім «Лакаматыў-Кубань»[6], выступаў за фарм-каманду краснадарскага клуба. У снежні 2024 года дэбютаваў за асноўную каманду.
Выступаў у складах нацыянальных зборных Беларусі U-16 і U-20. З 2023 года — гулец мужчынскай нацыянальнай зборнай Беларусі. У складзе моладзевай зборнай (U-20) заваяваў сярэбраны медаль Еўрапейскага Кубка Выкліку-2021[7], у складзе юніёрскай зборнай (U-18) па баскетболе 3х3 — бронзавы медаль Кубка свету-2021[8]. У складзе моладзевай зборнай (U-20) па баскетболе 3х3 стаў чэмпіёнам II гульняў краін СНД-2023 у Мінску[9].