БК "Мінск (маладзёжная)" (Мінск) |
Колеры |
|
Заснаваны |
2006 |
Краіна |
|
Горад |
Мінск |
Зала |
Спарткомплекс БК «Мінск» |
Умяшчальнасць |
800 месцаў |
Прэзідэнт |
Пётр Івашкоў |
Трэнер |
Дзмітрый Калтуноў |
Гісторыя |
Мінск-2006-2-БДУ (2006) Мінск-2006-2 (2007—2012) Цмокі-Мінск-2 (2012—2019) Цмокі-Мінск (маладзёжная) (2019—2022) Мінск (маладзёжная) (2022—ц.ч.) |
Спаборніцтвы |
Чэмпіянат Беларусі, Еўрапейская юнацкая баскетбольная ліга (U-20) |
Сайт |
minskbasket.by |
Форма |
|
«Мінск (маладзёжная)» — беларускі баскетбольны клуб з Мінска, які гуляе ў Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі. Гэта фарм-клуб БК «Мінск» і асноўная каманда маладзёжнай зборнай Беларусі.
Гісторыя
Баскетбольны клуб быў створаны ў 2006 годзе. Асноўнай задачай клуба была падрыхтоўка маладых баскетбалістаў да галоўнай каманды. Клуб з’яўляецца базай для маладзёжнай (U-20) зборнай краіны[1].
З 2011 года выступае ў Вышэйшай лізе Беларусі[2][3].
У 2007—2009 і 2012—2022 гадах удзельнічаў у Еўрапейскай юнацкай баскетбольнай лізе (EYBL) для гульцоў ва ўзросце да 20 гадоў, стаў пераможцам гэтага турніру ў сезоне 2014/2015 [4].
Назвы
- Мінск-2006-2-БДУ (2006)
- Мінск-2006-2 (2007—2012)
- Цмокі-Мінск-2 (2012—2019)
- Цмокі-Мінск (маладзёжная) (2019—2022)
- Мінск (маладзёжная) (з 2022)
Дасягненні
Чэмпіянат Беларусі па баскетболе
Кубак Беларусі па баскетболе
- Бронзавы прызёр (1) 2014
Першая ліга чэмпіяната Беларусі па баскетболе
- Чэмпіён (2): 2007/2008, 2009/2010.
Еўрапейская юнацкая баскетбольная ліга (U-20)
- Чэмпіён (1): 2014/2015.
- Сярэбраны прызёр (2) 2016/2017, 2018/2019.
- Бронзавы прызёр (2) 2015/2016, 2017/2018.
Статыстыка выступленняў
Галоўныя трэнеры
Вядомыя баскетбалісты
Зноскі
Спасылкі