З 1998 года працаваў старшым выкладчыкам кафедры фізічнага выхавання і спорту Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, з 1999 года быў галоўным трэнерам студэнцкай баскетбольнай каманды ўніверсітэта, у тым ліку ўзначальваў клуб БДУ падчас яго выступлення ў чэмпіянаце Беларусі ў 2001—2004 і 2008—2015 гадах. Таксама працаваў гуляючым трэнерам клуба «Папірус-БДУ» (1998/99), галоўным трэнерам клубаў беларускага чэмпіянату «Барысаў-БДУ» (2004/05), «Мінск-2006-2» (2006/07), РЦАП-СДЮШАР (2019/20, з 2024)[1] і клубаў Непрафесійнай баскетбольнай лігі Беларусі «Аматары», «Бастыён», «SOYTEX», «Med Crew», «RUSH».