Аўтазаводзец — беларускі мужчынскі баскетбольны клуб з Мінска. Прадстаўляў Мінскі аўтамабільны завод.
Гісторыя
У савецкі час клуб выступаў у чэмпіянаце БССР пад назвамі МАЗ і «Тарпеда».
З 1992 года клуб выступаў у Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі. У 1993 годзе ён атрымаў назву «Аўтазаводзец», падчас сезона 1996/97 да назвы клуба была дададзена назва аднаго з спонсараў — транспартнай кампаніі «Джэнці». Клуб 4 разы станавіўся бронзавым прызёрам чэмпіянату Беларусі, двойчы перамагаў у Кубку Беларусі.
Напярэдадні сезона 2001/02 з-за фінансавых праблем клуб адмовіўся ад удзелу ў Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі. Некалькі сезонаў ён правёў у Першай лізе, пасля чаго спыніў існаванне.
Дасягненні
Чэмпіянат Беларусі па баскетболе
Кубак Беларусі па баскетболе
Статыстыка выступленняў
Трэнер
Галоўным трэнерам клуба доўгі час быў Аляксандр Мікалаевіч Таніеў[1].
Вядомыя баскетбалісты
У пачатку-сярэдзіне 1990-х гадоў лідарамі «Аўтазаводца» былі вэтэраны беларускага баскетбола, якія выступалі ў 1970—1980-х гадах у чэмпіянаце СССР за мінскі РТІ: Мікалай Бузлякоў, Уладзімір Краўчанка, Аляксандр Папкоў, Анатоль Парфіяновіч[2], Яўген Пустагвар, Аляксандр Сатыраў[3], Сяргей Сланеўскі, Канстанцін Харашылаў, Анатоль Якубенка.
У далейшым да клуба далучыліся чэмпіёны Беларусі розных гадоў: Ігар Галабурда, Алег Гладкі, Юрый Качан, Уладзімір Кец, Віталь Маклакоў, Ігар Налівайка, Руслан Насенка, Андрэй Плотнікаў, Эдуард Прыйма, Павел Ульянка[4], Канстанцін Церцель, Генадзь Цыркін, а таксама вядомыя беларускія баскетбалісты Дзмітрый Арзютаў, Ягор Дувакін, Павел Казлоў[5], Дзмітрый Шпадарук[6].
Зноскі