У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Юзьвюк.
Епіскап Данііл (свецкае імя: Мікалай Парфіравіч Юзьвюк; 14 кастрычніка 1880, Дзмітровічы, Брэсцкі павет, Расійская імперыя — 27 жніўня 1965, Алэксандрыўка, Украіна) — праваслаўны архірэй. Епіскап Ковенскі, вікарый Літоўскай епархіі (1942—1945), архіепіскап Пінскі і Палескі (1945—1950).
Біяграфія
З сям’і псаломшчыка, брат вядомага царкоўнага дзеяча, дэпутата Дзяржаўнай думы Уладзіміра Юзьвюка. Скончыў духоўнае вучылішча і Віленскую духоўную семінарыю. Выкладаў у духоўных навучальных установах. У 1914 годзе паступіў на юрыдычныя курсы ў Петраградзе. Пасля 1917 года на грамадзянскай рабоце ў Харкаве, потым пераехаў у Вільню. У 1925—1939 гадах выхавацель-выкладчык Віленскай духоўнай семінарыі. З 1939 года — сакратар мітрапаліта Літоўскага і Віленскага Елеўферыя (Богаяўленскага). У 1942 годзе пастрыжаны ў іераманаха, узведзены ў сан архімандрыта. Пасвечаны ў епіскапа Ковенскага.
У 1942 годзе прысутнічаў на з’ездзе праваслаўных архірэеў Прыбалтыкі ў Рызе. У маі 1944 года ўзведзены ў сан архіепіскапа і прызначаны часовым кіруючым Віленскай і Літоўскай епархіяй з правам кіравання экзархатам. У канцы 1944 — пачатку 1945 гадоў жыў у Чэхаславакіі. У маі 1945 года знаходзіўся ў лагеры для перамешчаных асобаў (Displaced Person). 30 снежня 1945 года прызначаны архіепіскапам Пінскім і Брэсцкім. Са снежня 1948 года да лета 1950 года — архіепіскап Пінскі і Палескі.
Арыштаваны 25 жніўня 1950 года ў Пінску. Асуджаны 2 снежня 1950 года дa 25 гадоў ППК з канфіскацыяй маёмасці. З другой паловы 1950-х галоў жыў у мужчынскім манастыры ў горадзе Ізмаіл Адэскай вобласці. З лістапада 1964 года — у Міхайлаўскім жаночым манастыры ў сяле Аляксандраўка Адэскага раёна.
Рэабілітаваны 21 жніўня 1989 УКДБ Брэсцкай вобласці[1][2].
Зноскі
Літаратура