Мітрапаліт Такійскі і ўсяе Японіі Данііл (у свеце Ікуа Нусіра, 主代郁夫, нарадзіўся 5 верасня 1938) — прадстаяцель Аўтаномнай Японскай праваслаўнай царквы.
Біяграфія
Нарадзіўся ў праваслаўнай сям’і ў г. Таёхасі, прэфектура Айты.
У 1965 годзе скончыў Такійскую ДС, у 1968 годзе — Свята-Уладзімірскую праваслаўную акадэмію ў Нью-Ёрку, ЗША, дзе атрымаў ступень магістра багаслоўя. У лістападзе 1969 года ў Такійскім саборы Уваскрэсення Хрыстова пасвечаны ў дыякана, у студзені 1972 года ў прэсвітэра, прызначаны плябанам храма ап. Мацвея ў Таёхасі.
14 лістапада 1999 г., пасля пастрыжэння ў манаства ў Троіца-Сергіевай лаўры, хіратанісан у біскупа Кіёцкага, кіраўніка Заходне-Японскай епархіі Японскай Аўтаномнай Праваслаўнай Царквы.
З 2000 года мітрапаліт Такійскі і ўсяе Японіі, кіраўнік Японскай Аўтаномнай Праваслаўнай Царквы.
Узнагароды
- Ордэн Св. князя Данііла Маскоўскага (I ступені)
Цікавыя факты
Падчас інтэрнэт-галасавання за абранне новага патрыярха Маскоўскага сярод парафіян у студзені 2009 года ў выніку флэш-моба займаў першае месца, апярэджваючы іншых кандыдатаў, але потым галасы ў яго карысць былі зняты, а анкета Данііла выдалена з галасавання[2]. Пазней анкета была адноўлена, і, нягледзячы на абнуленне вынікаў, у ноч 13—14 студзеня 2009 года японскі мітрапаліт Данііл ізноў набраў галасы і ў чарговы раз апярэдзіў мітрапаліта Кірыла. На 02:00 15 студзеня 2009 года Данііл з’яўляецца лідарам галасавання, набіраючы больш за 22 000 галасоў (78 %), другі — Мітрапаліт Смаленскі і Калінінградскі Кірыл мае толькі 2245 галасоў (каля 8 %).
Каля імя Мітрапаліта Такійскага ў дужках адміністратары сайта змясцілі наступны тэкст: «аб’ект хакерскага нападу, накіраванага на стварэнне штучнага рэйтынгу»[3].
Зноскі
Спасылкі