Нарадзіўся, вучыўся і пражыў большую частку жыцця ў Нью-Ёрку. Яго бацька Паўло — украінец, а маці Юлія — беларуска. З дзяцінства Данчык ведаў і беларускую, і ўкраінскую мовы.
Калі яму было 16 год, трапіў на канцэрт «Песняроў» — ансамбль гастраляваў у Амерыцы. А ўжо праз год Данчык запісаў свой першы альбом, які стаў першым беларускім дыскам у ЗША.
У 1981 скончыў факультэт журналістыкі Нью-Ёркскага ўніверсітэта.
У 1989 наведаў Беларусь, дзе выступіў з канцэртамі. Тады Данчык выступаў таксама і ў Вільні. Другі раз наведаў з канцэртамі Беларусь у 1996. У 1997 заявіў, што спыняе сваю музычную кар’еру.