У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Александровіч.
Дамінік Александровіч (польск.: Dominik Aleksandrowicz; ? — пасля 1791) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.
Біяграфія
Паходзіў са шляхецкага роду Александровічаў герба «Александровіч». Нарадзіўся ў сям’і Лукаша Антонія.
Служыў у войску, паручнік пяцігорскі, ротмістр гусарскі. Пісар земскі лідскі з 1754 года, канюшы вялікі літоўскі
ў 1771—1791 гадах. Пасол на соймы 1754, 1758, 1761, 1764, дэпутат Трыбунала ВКЛ у 1750 годзе, яго маршалак у 1770 годзе. Прыхільнік Чартарыйскіх. Удзельнік Генеральнай канфедэрацыі ВКЛ 1764 года.
Выдаў перакладзеную Ц. Базылікам з лацінскай мовы на польскую кнігу А. Фрыча-Маджэўскага «А6 удасканаленні Рэчы Паспалітай» (Вільня, 1770).
Зноскі
- ↑ Dominik Aleksandrowicz // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
Літаратура
Дамінік Александровіч — продкі |
---|
|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|