У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Александровіч.
Ян Уладзіслаў Александровіч (польск.: Jan Władysław Aleksandrowicz; ? — 7 лістапада 1644, Новагародак) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія
Паходзіў са шляхецкага роду Александровічаў герба «Александровіч».
Займаў пасаду гарадзенскага маршалка з 1627 года. Маршалак Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага ў 1633[1] і 1638 гадах.
Разам з жонкай заснаваў царкву ў гонар Найсвяцейшай Панны ў сваёй маёмасці Стубінец. Фундуш быў запісаны ў тэстаменце Яна Уладзіслава ў 1644 годзе, але не быў выплачаны[2].
Памёр 7 лістапада 1644 года ў Новагародку, пахаваны ў Гарадзенскім бернардзінскім касцёле[2].
Сям’я
У шлюбе з Хрысцінай з Курчоў (пам. пасля 1666). У сям’і нарадзіліся[2]:
- Канстанцін, гарадзенскі земскі суддзя;
- Станіслаў (? — да 1659), у шлюбе з Соф’яй Пачапоўскай;
- Яўфімія;
- Апалонія;
- Марыяна.
Канстанцін падзяліў рухомую маёмасць паміж сёстрамі ў 1664 годзе[2].
Зноскі
Літаратура
- Artur Walden, Marszałkowie świeccy Trybunału Głównego Wielkiego Księstwa Litewskiego w latach 1633—1648, w: Czasopismo Prawno-Historyczne, t. LXV, 2013, z. 1, s. 168.
- Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego, t. 2, Województwo trockie XIV—XVIII wiek, pod redakcją Andrzeja Rachuby, Warszawa 2009, s. 268.