Гістарычныя вобласці, або гістарычныя правінцыі Фінляндыі (фінск.: historialliset maakunnat, у адзіночным ліку historiallinen maakunta, шведск.: historiska landskap) — спадчына перыяду, калі Фінляндыя была часткай Швецыі. Гістарычныя правінцыі існавалі да 1634 года, калі яны былі заменены новымі адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі — ленамі (губернямі, ляні). Падзел на 12 ляні захоўваўся да рэформы 1997 года, калі было ўтворана 6 новых, буйнейшых губерняў. Сучасны адміністрацыйны падзел краіны, уведзены 1 студзеня2011 года, уключае 19 абласцей, ці рэгіёнаў (фінск.: maakunta, шведск.: landskap). Гістарычныя вобласці захоўваюцца як традыцыйныя тэрытарыяльныя адзінкі, але не маюць ніякіх адміністрацыйных функцый. Іх межам прыблізна адпавядае распаўсюджанне дыялектаў фінскай мовы.
Спіс гістарычных абласцей
(Назва ў круглых дужках — спачатку на фінскай мове, затым на шведскай).
Упершыню гербы правінцый былі прадэманстраваны ўсё разам на пахаваннях караля Густава I у 1560 годзе, у тым ліку некаторыя былі спецыяльна створаны для гэтай падзеі. Пасля аддзялення Фінляндыі ад Швецыі ў 1809 годзе геральдычныя традыцыі некалькі змяніліся — на гербах гістарычных правінцый з'явіліся кароны, тады як на гербах ленаў яны адсутнічалі. Падзел Лапландыі таксама патрабавала ўвядзення адрозненняў паміж фінскім і шведскім гербамі.