У XII стагоддзі над гэтымі землямі, часткай гістарычнай тэрыторыі рассялення карэлаў усталявана ўлада Наўгародскай рэспублікі — утворана асобная адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка гэтай дзяржавы — Карэльская зямля, з цэнтрам у крэпасці Карэла (цяпер Прыазерск)[1][2].
Паводле Сталбоўскага міру 1617 года да Шведскага каралеўства разам з Інгерманландыяй адышла і ўсходняя частка Карэльскай зямлі — шведскія манархі ўпісалі ў свой тытул найменне герцагаў Карэльскіх[3].
Сама Карэлія не была ўключана ў склад Фінляндыі. Карэльскае герцагства не несла абавязацельстваў, устаноўленых для іншых тэрыторый каралеўства. Шведскі манарх увёў тут спецыфічнае кіраванне і падаткаабкладанне, абвясціў права герцагства не даваць рэкрутаў для службы ў войска. Праўда і мясцовыя жыхары былі пазбаўлены магчымасці мець прадстаўніцтва ў рыксдагу — інтарэсы тэрыторыі стаў забяспечваць сам манарх.
У 1809 годзе паводле ўмоў Фрыдрыхсгамскага мірнага дагавора ўся Фінляндыя, і ў тым ліку заходняя частка Карэліі, была далучана да Расійскай імперыі як Вялікае Княства Фінляндскае. У 1811 годзе Выбаргская губерня Расійскай імперыі з цэнтрам у Выбаргу была перададзена ў склад нядаўна ўключанага ў склад імперыі Фінляндскага княства.
У 1918 годзе, пасля падзення Расійскай імперыі і звяржэння Часовага ўрадаРасійскай рэспублікі, у межах Вялікага Княства Фінляндскага ўзнікла новая дзяржава — Фінляндская Рэспубліка.
Неаднаразовыя эвакуацыі мясцовага насельніцтва, якія праводзіліся з боку фінскіх улад, высяленні і дэпартацыі, якія праводзіліся савецкім бокам, у тым ліку перасяленне на тэрыторыю Карэльскага перашыйка жыхароў з цэнтральных абласцей Расіі, прывялі да поўнага знішчэння хутарской гаспадаркі і традыцыйнай для гэтых месцаў сістэмы землекарыстання, а таксама ліквідацыі рэштак матэрыяльнай і духоўнай культуры карэлаў на Карэльскім перашыйку[4].
↑Карельский перешеек-земля неизведанная. Части 5 и 6.Юго-Западный сектор: Койвисто-Иоханнес (Приморск — Советский) -СПб.:ИПК «Нова».2006 −208 с. ISBN 5-86456-102-9