Рыксдаг (шведск.: riksdag, ад шведск.: riks — дзяржаўны, імпэрскі і шведск.: dag — сойм, сход) — аднапалатны парламентШвецыі, які складаецца з 349 членаў, што абіраюцца па прапарцыйнай сістэме тэрмінам на чатыры гады. Рыксдаг узначальваецца спікерам — тальманам. З’яўляецца вышэйшым прадстаўнічым і заканадаўчым органам Швецыі. Будынак рыксдага знаходзіцца ў цэнтры Стакгольма на востраве Хельгеандсхольмен.