Гімназія № 23, афіцыйная назва ДУА «Гімназія з беларускай мовай навучання» № 23 г. Мінска[1] — адна з найстарэйшых адукацыйных устаноў[2] Мінска. Навучанне вядзецца на беларускай мове[3]. 18 чэрвеня 2002 года ператворана ў гімназію з сярэдняй школы.
Гісторыя
У 1936—1940 гадах у памяшканні школы размяшчалася лётнае вучылішча, у 1947-1955 гады -- жаночая 10-гадовая школа № 23 Варашылаўскага раёна Мінска. З 1955 года прымалі юнакоў. З 1984 года ў школе адкрыты класы з ухілам у хакей і плаванне.
З 1990 года пачала ўводзіцца беларуская мова навучання.
18 чэрвеня 2002 года атрыманы статус гімназіі. У 2002 годзе быў адкрыты музей гісторыі Савецкага раёна.
У 1951-2007 гадах навучальную ўстанову скончылі 3747 вучняў, 77 з іх з залатым медалём, 126 са срэбным.
У гімназіі з першага класа вывучаецца кітайская мова[4][5][6]. У 2013 годзе вучні гімназіі бралі ўдзел у міжнародным конкурсе на веданне кітайскай мовы і наведалі кітайскую школу ў горадзе Таншань[7].
У кастрычніку 2015 года кітайская кампанія «ZTE» перадала гімназіі электроннае абсталяванне для паляпшэння якасці навучання[8][9].
Зноскі
Спасылкі