Густаў Ваза, або Густаў I (шведск.: Gustav Vasa, больш дакладна Густаў Васан; 1496—1560) — рэгент шведскага каралеўства з 23 жніўня1521 (Густаў Эрыксан Васан), кароль Швецыі з 6 чэрвеня1523 года. Да ўступлення на пасад — Густаў Эрыксан (швед. Gustav Eriksson). Падняў паўстанне супраць дацкага панавання і стаўшы каралём, стварыў у Швецыі моцную цэнтралізаваную дзяржаву з лютэранскай кіруючай элітай.
На чале дзяржавы
З 6 чэрвеня1523 — Med Guds Nåde, Sveriges, Götes och Vendes Konung (Божай міласцю Кароль Швецыі, Готаў і Вендаў)
У пачатку праўлення быў вымушаны пайсці на значныя ўступкі арыстакратыі, вяртаючы дваранам казённыя землі. Правёў шэраг рэформ (дзяржаўнага кіравання, судовага ладу, ваенную). Спрыяў развіццю прамысловасці, асабліва горна-металургічнай. Стварыў магутную пастаянную армію, упершыню ў Еўропе увёў палкавую артылерыю. Вёў войны з Даніяй, Расіяй, Польшчай, захапіўшы вялікія тэрыторыі, удзельнічаў з 1630 у Трыццацігадовай вайне (1618—48) на баку антыгабсбургскай кааліцыі. Загінуў у бітве пры Лютцэне.