У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Грэвена.
Грэвена (грэч. Γρεβενά) - ном Грэцыі, у вобласці Заходняя Македонія, з аднайменнай сталіцай (горад Грэвена). Утвораны ў 1964 годзе шляхам адчужэння часткі нома Ларыса і нома Казані. Ён мяжуе на захадзе з номам Яніна, на паўночным захадзе з номам Касторыя, на поўначы з номам Казані, на паўднёвым усходзе з номам Ларыса і на поўдні з номам Трыкала.