Эўрас (грэч. Έβρος, Νομός Έβρου) — адзін з номаў Грэцыі, які з'яўляецца часткай адміністрацыйнай вобласці (перыферыі) Усходняя Македонія і Фракія, на тэрыторыі гісторыка-культурнай вобласці Заходняя Фракія. Сваю назву ном атрымаў па грэчаскай назве ракі Марыца - Эўрас.
Плошча - 4242 км ² (адзін з самых вялікіх раёнаў Грэцыі). Адміністрацыйны цэнтр нома - горад Александропаліс.